Дата:

25.02.05 21:06

От кого:

VVV <vvv6@yandex.ru>

Кому:

<ruscoins@yahoogroups.com>

Копия:

 

Тема:

[ruscoins] (unknown)

 

Hello все,

 

 

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 24 лютага 2005 года выпускае ў

абарачэнне срэбную памятную манету "Снежная каралева" намiналам 20 рублiў,

пробай сплаву 925, вагой 28,28 г. Гэта першая манета новай серыi "Казкi

народаў свету".

 

Манета мае форму круга дыяметрам 38,61 мм. Яе кант гладкi. Бакавыя паверхнi

аксiдзiраваны.

 

На пярэднiм баку манет размешчаны: уверсерэльефны вiдарыс Дзяржаўнага

герба Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры – на фоне зорнага неба выява хлопчыка i

дзяўчынкi, якiя сядзяць на павернутым паўмесяцы i трымаюць разгорнутую

кнiгу; пад выявай – год чаканкi; па крузе надпiсы: у верхняй частцы

РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у нiжняй – ДВАЦЦАЦЬ РУБЛiЎ.

 

 

На адваротным баку размешчаны: у цэнтры на фоне разбiтага люстэрка

адлюстраванне галавы Снежнай каралевы з дэкаратыўным каўняром, якая

ўвянчана каронай з устаўкай са штучнага цыркону сiняга колеру; унiзе справа

ружа; уверсе па краю манеты – узор са стылiзаваных сняжынак; унiзе па

крузе надпiс: СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА.

 

Манета адчаканена якасцю "анцыркулейтэд". Тыраж – да 20 000 штук.

 

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з'яўляюцца законным плацежным

сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыiму па намiнальным кошце пры

ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

 

--

Best regards,

 VVV                            mailto:vvv6@yandex.ru

 

 



Hosted by uCoz